Правілы педагагічных работнікаў

 

З загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Правілаў  педагагічных работнікаў" ад 10.06.2022 № 401

Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з'яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі навучальнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.

У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

  1. Рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі.
  2. Будаваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег.
  3. Добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм.
  4. Фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця.
  5. Быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін.
  6. Выяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах.
  7. У рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі.
  8. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве.
  9. Выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы.
  10. Вонкавым выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага працаўніка.