ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна

ШАГ красавік 5-7 класы

25.04.2024
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла інтэрактыўная гульня "Беларускія краявіды" па тэматычнаму раздзелу "Я і культура". На мерапрыемстве навучэнцы даведаліся аб цікавых і знакамітых беларускіх помніках прыроды, архітэктуры і гісторыі. 

згарнуць

ШАГ - красавік 8-11 класы

25.04.2024
разгарнуць

25 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі» (аб медыцынскіх работніках)
Медыцынскі работнік, Валянціна Дзмітрыеўна Гурская, азнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:
Інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся", знаёмства з земляком (медыцынскім работнікам). Валянціна Дзмітрыеўна расказала навучэнцам аб дасягненнях нашай краіны ў вобласці развіцця медыцыны.

изображение_viber_2024-04-25_10-09-06-715 изображение_viber_2024-04-25_10-09-07-914 изображение_viber_2024-04-25_10-09-07-321

згарнуць

ШАГ сакавік 5-7 класы

20.03.2024
разгарнуць

20 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў час цікавых паведамленняў "Наш агульны дом - Зямля". На мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Паразважалі аб іх значнасці для краіны і яе людзей. Навучэнцы прааналізавалі асноўныя правілы жыцця людзей для захоўвання чысціні прыроды, прывялі прыклады мер па падтрыманню экалогіі. Замацавалі веды школьнікі, прыняўшы ўдзел у настольнай гульні, дзе разважалі над тэматычнымі пытаннямі і выконвалі цікавыя заданні.

згарнуць

ШАГ сакавік 8-11 класы

20.03.2024
разгарнуць

20 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства на тэму: "Радзіма мая Беларусь ў асобах. Адданыя справе і краіне" (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання). Член Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным савеце дэпутатаў Бабіч Уладзіслаў Уладзіміравіч, азнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў па плану мерапрыемста.

згарнуць

ШАГ люты 8-11 класы

22.02.2024
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 8 - 11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС) Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Клецкага раёна Мінскай вобласці Яўген Уладзіміравіч Косін, азнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:  Інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся".

згарнуць

ШАГ - люты 5-7 класы

22.02.2024
разгарнуць

Для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла класная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ - "Школа Актыўнага Грамадзяніна", на тэму "Маладзёжныя субкультуры: самавыяўленне або пратэст?". Навучэнцы пазнаёміліся з маладзёжнымі субкультурамі і прычынамі іх з'яўлення. Абмеркавалі важнасць пазітыўнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, захаванне норм і правілаў зносін з акружаючымі людзьмі і ў грамадскіх месцах. Падводзячы вынікі дыялогу навучэнцы прыйшлі да высновы, што маладзёжныя субкультуры - гэта не толькі модны подых, але і, часам, небяспечныя для маральнага і фізічнага здароўя моладзі з'явы.

згарнуць

ШАГ - студзень 8-11 класы

25.01.2024
разгарнуць

25 студзеня у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства на тэму: «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі» (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі)

згарнуць

ШАГ - студзень 5-7 класы

25.01.2024
разгарнуць

25 студзеня у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 5-7  класаў прайшло мерапрыемства на тэму: "Я аб законе. Закон пра мяне"

згарнуць

ШАГ снежань 5-7 класы

21.12.2023
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" вучні 5-7 класаў наведалі мерапрыемства "Захавальнікі прыгожага: аб дзеячах культуры і мастацтва". Пад час мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел ў тэматычнай віктарыне, падрабязней пазнаёміліся з культурнымі асаблівасцямі беларускага народа. Навучэнцы даведаліся аб знакамітых дзеячах культуры і мастацтва Беларусі, паглядзелі відэаролік аб сучаснам мастацтве і людзях, якія яго развіваюць.

згарнуць

ШАГ - снежань 8-11 класы

21.12.2023
разгарнуць

21 снежня для навучэнцаў 8 - 11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)» Запрошаным госцем на мерапрыемстве стала загадчыца Рассветаўскага вясковага клуба-бібліятэкі Каладзінская Ала Анатольеўна, якая азнаёміла навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў.

згарнуць

ШАГ лістапад 5-7 класы

23.11.2023
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ вучні 5-7 класаў наведалі мерапрыемства ў форме вольнай размовы "Роля майго класу ў жыцці школы"

згарнуць

ШАГ лістапад 8-11 класы

23.11.2023
разгарнуць

23 лістапада для 8-11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй» (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі). У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце клецкага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Ірынай Алегаўнай Шаг.

згарнуць

ШАГ кастрычнік 8-11 класы

26.10.2023
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" вучні 8-11 класаў наведалі мерапрыемства "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усяго". На мерапрыемстве выступаў пратаіерэй Андрэй Гладкі, настаяцель царквы пакрова прасвятой багародзіцы.

згарнуць

ШАГ кастрычнік 5-7 класы

26.10.2023
разгарнуць

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ вучні 5-7 класаў наведалі мерапрыемства "Я і сям'я. Сям'я пачатак усяго".

згарнуць

ШАГ верасень 8-11 класы

28.09.2023
разгарнуць

28 верасня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў Адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршыняў» (аб легендах і героях спорту, развіцці індустрыі спорту і турызму).

З інфармацыяй па дадзенай тэме вучняў пазнаёміў трэнер - выкладчык, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "Морач" Плешка Віктар Уладзіміравіч. Вучні больш падрабязна даведаліся аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, рэзультатыўнасці беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, дзейнасці Беларусі ў сусветнай спартыўнай супольнасці. Таксама Віктар Уладзіміравіч расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб сваёй спартыўнай і прафесійнай дзейнасці, асабістых спартыўных дасягненнях і поспехах сваіх выхаванцаў.

згарнуць

ШАГ верасень 5-7 класы

28.09.2023
разгарнуць

У рамках праекту Школа Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла ролевая гульня "Я і мае жыццёвыя каштоўнасці". Удзельнікі мерапрыемства змаглі паразважаць аб унутраных якасцях, якія неабходна ў сабе развіваць сучаснай моладзі, прааналізавалі каштоўнасці, якія робяць чалавека годным грамадзянінам.

згарнуць