ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Справаздача за шосты школьны дзень

27 красавіка

27.04.2024
разгарнуць

26 красавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла гульня-практыкум "Урок дабрыні". На мерапрыемтсве школьнікі слухалі прытчы, выконвалі творчыя заданні, абмяркоўвалі відэаролікі на тэму дабрыні. Навучэнцы выконвалі цікавыя практычныя заданні, разважалі аб добрых словах і ўчынках, успаміналі прыказкі і прымаўкі, складалі тэматычны калаж, разгадвалі віктарыну. Па завяршэнні мерапрыемства школьнікі зразумелі важнасць добрых учынкаў, прыйшлі да высновы, што дабро, падоранае акружаючым, абавязкова да цябе вяртаецца.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" школьнікі наведалі спартландыю "Здаровым быць здорава". Сонечнае надвор'е спрыяла спартыўнай актыўнасці. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у эстафетах і конкурсах, спаборнічалі на спрытнасць, лоўкасць і хуткасць. Камандныя гульні на свежым паветры спрыялі згуртаванню калектыва і фізічнаму развіццю. Кожны ўдзельнік спартландыі зарадзіўся пазітыўным настроем і бадзерасцю духа.

згарнуць

20 сакавіка

20.04.2024
разгарнуць

20 красавіка, у шосты навучальны дзень, у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбыўся круглы стол "Свет прафесій і ваша месца ў ім". Падчас выканання інтэлектуальных і творчых заданняў навучэнцы даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб сучасных прафесіях, іх асаблівасцях, патрабаваннях да спецыялістаў.

 

Спартыўная эстафета "Вясёлыя прафесіі" прайшла ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У спартзале для школьнікаў былі арганізаваны розныя спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, дзе кожны змог праявіць свае лепшыя фізічныя якасці. Навучэнцы спаборнічалі ў рухомых гульнях і парных спартыўных практыкаваннях. Мерапрыемства садзейнічала фізічнаму развіццю і матывавала на захапленне спортам.

згарнуць

13 красавіка

13.04.2024
разгарнуць

 Шостышкольны дзень у "Рассветаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна" традыцыйна звязаны з фізічнай актыўнасцю. 13 красавіка ў межах акцыі “Міншчвга спартыўная. Вясна» прайшла спартыўная гульня «Раз, два, тры, чатыры, пяць - пачнем гуляць». На мерапрыемстве школьнікаў чакала шмат цікавых спартыўных спаборніцтваў і эстафет. Удзельнікі спаборнічалі ў розных намінацыях, кожная з іх устанаўлівала новыя рэкорды.

У шосты школьны дзень прайшла гульнявая праграма "Падарожжа ў краіну ЗЛЖ". На мерапрыемстве навучэнцы выконвалі цікавыя заданні на тэму здароўя і шкодных звычак. Склалі інтэрактыўны калаж на тэму здаровага ладу жыцця. Праглядзелі відэаролікі аб карысным харчаванні. Паўдзельнічалі ў віктарыне аб карысці спорту ў жыцці чалавека. У канцы мерапрыемства навучэнцы склалі сімвалічную карту "Краіны ЗЛЖ".

Аматары тэхнічнай творчасці наведалі заняткі па робататэхніцы ў школьным STEM цэнтры.

згарнуць

6 красавіка

06.04.2024
разгарнуць

6 красавіка у шосты школьны дзень, у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў круглы стол "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды". Мэтай мерапрыемства было патрыятычнае выхаванне. Навучэнцы праглядзелі і абмеркавалі відэаролік аб нашай Радзіме, прынялі ўдзел у віктарыне аб дасягненнях і вядомых людзях Беларусі. У інтэрактыўнай форме школьнікі стварылі партрэт беларускага народа, адлюстраваўшы яго якасці, гістарычныя традыцыі, нацыянальныя святы, мірныя і добрасуседскія адносіны. 

У школе прайшло спартыўнае свята "Толькі наперад!" у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна». У пачатку мерапрыемства для навучэнцаў былі праведзены спартыўныя эстафеты, дзе школьнікі маглі паспаборнічаць у хуткасці, спрыце, трапнасці. Добрым настроем юных спартоўцаў зарадзілі камандныя гульні. У канцы спартыўнага свята найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія паказалі найлепшыя вынікі, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

У STEM-цэнтры навучэнцы зайаліся вывучэннем праграміравання, робататэхнікі і 3D-мадэліраванння.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
згарнуць

30 сакавіка

30.03.2024
разгарнуць

30 сакавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства, прысвечанае вывучэнню правілаў дарожнага руху. Інструкцыя-прэзентацыя "Мы - удзельнікі дарожнага руху" дапамагла школьнікам запомніць асноўныя правілы бяспечных паводзін пешаходаў на дарозе. Навучэнцы ўспомнілі аб правілах руху для пешаходаў, больш падрабязна пазнаёміліся з дарожнымі знакамі, выконвалі тэматычныя заданні на логіку, гулялі ў анлайн-віктарыну.

Умацаваць свой спартыўны дух і развіць фізічныя якасці змаглі ўдзельнікі спартыўнай эстафеты "Пасябруй са спортам", якая прайшла ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна". Удзельнікі павінны былі праявіць свае здольнасці і ўменні, паказаць усе свае фізічныя якасці. Спартыўныя эстафеты, гульні і конкурсы былі вельмі энергічныя. Па выніках спартыўнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме, шосты школьны дзень прайшоў весела і прадуктыўна.

Аматары тэхнічнай творчасці змаглі наведаць дадатковыя заняткі ў школьным STEM-цэнтры. Кожны тыдзень тут збіраюцца юныя робататэхнікі, кантруктары, знаўцы нейрасетак, графічнага дызайну и прататыпіравання.

згарнуць

23 сакавіка

23.03.2024
разгарнуць

23 сакавіка спартыўны конкурс "Самы, самы..." прайшоў у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У спартзале для школьнікаў былі арганізаваны розныя спартыўныя конкурсы, эстафеты і спаборніцтвы, дзе кожны змог паказаць свае лепшыя фізічныя якасці. У канцы спартыўнага мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў дыплом "Самага-самага" ў розных намінацыях.

23 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дыялог-разважанне "Талерантнасць - дарога міра" ў рамках шостага школьнага дня. У гульнявой форме школьнікі пазнаёміліся з якасцямі талерантнага чалавека, разгадалі тэматычную віктарыну, абмеркавалі ўрыўкі з літаратурных твораў на тэму талерантнасці. Зрабілі выснову аб тым, што талерантнасць важная ў сучасным свеце для пабудовы гарманічных адносін у грамадстве.

згарнуць

16 сакавіка

16.03.2024
разгарнуць

16 сакавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла дзелавая гульня "Здольнасць да працы - галоўная каштоўнасць чалавека". Навучэнцы пашырылі веды аб прафесіях і якасцях, неабходных для іх, больш падрабязна даведаліся аб правілах бяспекі, якія неабходна выконваць людзям розных прафесій. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дазволілі разнастаіць формы і метады працы на мерапрыемстве, ажывіць заняткі, зрабіць іх глыбейшым і трывалым. У канцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову аб тым, што кожны чалавек на зямлі павінен працаваць, бо без цяжкасці нельга пражыць. Праца была, ёсць і будзе асновай жыцця кожнай дзяржавы.

У шосты школьны дзень навучэнцы ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" атрымалі магчымасць паказаць сваё спартыўнае майстэрства ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна» на спартыўна-забаўляльным мерапрыемстве «Чэмпіёны сярод нас». Школьнікі сабраліся разам, каб паспаборнічаць, зарадзіцца энергіяй і спартыўным азартам на наступны навучальны тыдзень. Мноства спартыўных гульняў, эстафет, конкурсаў і спаборніцтваў, а таксама вясновае надвор'е садзейнічалі добраму патрабаванню і фізічнай актыўнасці.

Актыўную дзейнасць ў шосты школьны дзень здзяйсняе школьны STEM центр, дзе праходзяць заняткі па робататэхніцы, праграміраванню, мадэліраванню і графічнаму дызайну.

згарнуць

9 сакавіка

09.03.2024
разгарнуць

9 сакавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята "Мы са спортам сябруем" у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у спрытнасці, хуткасці, меткасці, лоўкасці. Цікавыя конкурсы і эстафеты зарадзілі ўдзельнікаў бадзерасцю і добрым настроем.

У шосты школьны дзень з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання асабістай адказнасці за захаванне свайго здароўя для навучэнцаў школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў форме дзелавой гульні "Галоўныя запаведзі ЗЛЖ". У ходзе мерапрыемства школьнікі ўспомнілі асноўныя правілы ЗЛЖ: рэжым дня, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, карысць спорту, адмова ад шкодных звычак, прафілактыка інфекцый. 

згарнуць

2 сакавіка

02.03.2024
разгарнуць

2 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося адкрыццё акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў школы прайшла спартыўная эстафета "У рэжыме спорту". Надвор'е выдалася па-сапраўднаму вясноваму, што настроіла юных аматараў спорту на актыўны ўдзел у эстафетах і конкурсах. На свежым паветры навучэнцы паспаборнічалі ў рухомых гульнях, камандных эстафетах, актыўных конкурсах, парных спартыўных практыкаваннях. 

У школе прайшоў музейны ўрок "Брэсцкая крэпасць - крэпасць герой". Падчас мерапрыемтсва навучэнцы даведаліся аб асноўных падзеях абароны Брэсцкай крэпасці, ваенных героях, якія ўдзельнічалі у яе абароне і вызваленні. Навучэнцы паглядзелі архіўныя відэаролікі аб падзеях таго часу, саставілі стужку часу па хроніцы падзей, азнаёміліся з матэрыяламі інтэрактыўнага плаката аб мемарыяльным комплексе Брэсцкай крэпасці.

згарнуць

24 лютага

24.02.2024
разгарнуць

24 лютага ў шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята ў гонар Дня абаронцаў Айчыны "А ну-ка хлопчыкі". Актыўны ўдзел у спартыўных эстафетах і конкурсах прынялі не толькі навучэнцы, але і работнікі школы. Спартыўнае свята ўключала мноства цікавых заданняў, прысвечаных святу Дня абаронцаў Айчыны.

згарнуць

17 лютага

17.02.2024
разгарнуць

17 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства ў форме віртуальнага падарожжа "Прафесіі 21 стагоддзя". Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне на тэму свету прафесій, прагледзелі відэа-падборку аб сучасных прафесіях. У гульнявой форме абмяркоўвалі розныя сітуацыі, звязаныя з выбарам прафесіі і складалі калаж аб самых запатрабаваных прафесіях будучыні. Мерапрыемства дапамагло навучэнцам лепш арыентавацца ў свеце прафесій, садзейнічала фарміраванню адказнага выбару свайго будучага прафесійнага шляху.

17 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла спартыўная гадзіна "Рух - бадзёрасць, надзейнасць, паспяховасць, жалезная воля і прыгожая знешнасць". Мерапрыемства было арганізавана ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма». Для ўдзельнікаў спартыўнай гадзіны былі арганізаваны разнастайныя эстафеты рознай складанасці і для праяўлення лепшых фізічных якасцей. Перацягванне каната, конкурсы на хуткасць і спрыт, эстафеты з мячамі і абручамі, вясёлыя спартыўныя гульні дапамаглі школьнікам праявіць сваё спартыўнае майстэрства, атрымаць зарад энергіі і добрага настрою на ўвесь суботні дзень.

згарнуць

10 лютага

10.02.2024
разгарнуць

Традыцыйна ў шосты школьны дзень навучэнцы ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" сабраліся ў спартыўнай зале для ўдзелу ў акцыі "Міншчына спортыўная. Зіма". 10 лютага для школьнікаў прайшла гадзіна спорта "Мы выбіраем здароўе!". Спартыўная праграма ўключала ў сябе разнастайныя рухомыя гульні, актыўныя спаборніцтвы, вясёлыя эстафеты. На мерапрыемстве гарманічна зліліся актыўная спартыўная дзейнасць і інтэлектуальнае развіццё, бо ўдзельнікі змаглі не толькі патрэніраваць свае фізічныя здольнасці, але і бліснуць эрудыцыяй, удзельнічаючы ў інтэлектуальным спаборніцтве аб здаровым ладзе жыцця.

10 студзеня, у шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла інтэлектуальная гульня "Пра здароўе і не толькі". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат новай, карыснай інфармацыі аб захаванні здароўя, прынялі ўдзел у вясёлых інтэлектуальных гульнях і віктарынах, а таксама паглядзелі тэматычныя відэаролікі для папулярызацыі здаровага ладу жыцця. На мерапрыемстве навучэнцы ў гульнявых формах абмеркавалі тэмы здаровых звычак, рэжыму дня, правільнага харчавання, важнасці спорту ў жыцці чалавека.

згарнуць

3 лютага

03.02.2024
разгарнуць

3 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў урок памяці "Юныя героі Беларусі". Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню правёў для вучняў флэш прэзентацыю аб подзвігах юных герояў, якія праявілі адвагу і доблесць у час Вялікай айчыннай вайны. Удзельнікаў мерапрыемства вельмі ўразіў аповед пра адвагу рабят ваеннага часу, іх любоў да радзімы і імкненне абараніць сваю айчыну.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у школе  прайшло спартыўнае свята "Мама, тата, я - спартыўная сям'я". Бацькі разам з дзецьмі спаборнічалі на хуткасць, трапнасць, дэманстравалі ўменне працаваць у камандзе. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў спартыўнай гульні. Мерапрыемства прайшло весела, актыўна і, галоўнае, з карысцю для здароўя!

 

згарнуць

27 студзеня

27.01.2024
разгарнуць

27 студзеня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны тэме сям'і. Для навучэнцаў школы прайшло мерапрыемства аб стылях сямейнага выхавання "Заахвочванне і пакаранне". Навучэнцы даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб асаблівасцях працэсу выхавання, сямейных каштоўнасцях, ролях кожнага члена сям'і. Цікавыя гульнявыя формы працы спрыялі асэнсаванню тэмы. Дзеці засвоілі інфармацыю аб значэнні сям'і ў сучасным свеце, яе функцыях.

IMG_20240127_113807_601

27 студзеня ў ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» шосты школьны дзень аб'яднаў аматараў актыўнага адпачынку на спартыўным мерапрыемстве “Старты на снезе”, якое прайшло ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма”. Юныя спартсмены з радасцю ўдзельнічалі ў вясёлых рухомых гульнях і эстафетах, якія падарылі ўдзельнікам зарад бадзёрасці на ўвесь наступны дзень.

IMG_20240127_113648_996

IMG_20240127_113648_638

згарнуць

20 студзеня

20.01.2024
разгарнуць

20 студзеня ў шосты школьны дзень у ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла спартландыя «Незвычайныя эстафеты» ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма». Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у займальных, вясёлых, актыўных гульнях і конкурсах на свежым паветры. Удзельнікі пагулялі ў снежных хакей, спаборнічалі ў камандных эстафетах, весяліліся ў рухомых конкурсах, гулялі на трапнасць у снежкі, увогуле, актыўна, весела і з карысцю для здароўя праводзілі час.

У рамках шостага школьнага дня прайшоў круглы стол "У свеце прафесій". На мерапрыемстве навучэнцы даведаліся, якія бываюць катэгорыі прафесій, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, адлюстроўвалі прадстаўнікоў розных прафесій пры дапамозе рухаў і мімікі. Вельмі зацікавіла ўдзельнікаў тэматычная настольная гульня аб прафесіях. У канцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі выснову аб тым, што праца, праца, любімая прафесія на карысць сваёй сям'і і іншых людзей можа зрабіць чалавека па-сапраўднаму шчаслівым.

 

згарнуць

13 студзеня

13.01.2024
разгарнуць

13 студзеня ў шосты школьны дзень у школе прайшла пазнавальная віктарына "Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу". На мерапрыемстве навучэнцы ўспомнілі аб правілах здаровага ладу жыцця: адмове ад шкодных звычак, падтрыманні здаровага харчавання, занятках спортам, выкананні рэжыму дня. 

13 студзеня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" у школе прошло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства "Я,ты, ён, яна - мы здаровая краіна". Снежнае надвор'е дало магчымасць паўдзельчаць ў сапраўдных зімовых гульнях. Навучэнцам былі прапанаваны вясёлыя эстафеты , камандныя гульні, палосы перашкод. Актыўныя спаборніцтвы на свежым паветры зарадзілі бодрым настроем і самаадчуваннем.

Традыцыйна ў шосты школьны дзень актыўную дзейнасць ажыццяўлялі заняткі па інтарэсах. Навучэнцы займаліся робататэхнікай, прагаміраваннем, нейрасеткамі, графічным дызайнам і 3D канструяваннем. 

згарнуць

6 студзеня

06.01.2024
разгарнуць

6 студзеня ў шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная.Зіма" у школе прайшлі масавыя катанні на лыжах "Вас заклікае лыжня". Траса была запоўнена не толькі пластом снегу, але і вялікай колькасцю лыжнікаў. Маладыя лыжнікі набылі ўменні руху па трасе, а больш вопытныя спаборнічалі на хуткасць і нават навучыліся некаторым лыжным трукам.

згарнуць

30 снежня

30.12.2023
разгарнуць

30 снежня ў ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» у рамках акцыі «Мінўына спартыўная. Зіма» адбылося спартыўнае мерапрыемства «Зімовыя гонкі». Для навучэнцаў былі арганізаваны разнастайныя эстафеты рознай складанасці, што садзейнічала развіццю рухальнай актыўнасці. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат станоўчых эмоцый і добры пераднавагодні настрой. 

У шосты школьны дзень навучэнцы прынялі ўдзел у коўчынгу «Як правільна выбраць прафесію». Заданні, конкурсы, дыскусіі падчас мерапрыемстваў спрыялі профільнаму і прафесійнаму самавызначэнню падлеткаў, усведамленню важнасці працы ў жыцці чалавека, пазітыўным стаўленні да выбару прафесіі. Навучэнцы адгадвалі тэматычныя загадкі і вырашалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства значна пашырыла ўяўленні ўдзельнікаў пра шматлікія прафесіі.

згарнуць

23 снежня

23.12.2023
разгарнуць

23 снежня ў шосты школьны дзень у школе прайшла квіз-гульня "Сям'я - апора шчасця". Навучэнцы і іх бацькі прынялі ўдзел у цікавых творчых і інтэлектуальных конкурсах, вырашалі галаваломкі, практыкаваліся ў рукадзеллі, разважалі аб сямейных каштоўнасцях, дзяліліся традыцыямі сваёй сям'і. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўяўлення вучняў аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, раскрыцці паняцця сямейнага ачага, выхаванні імкнення праяўляць клопат аб членах сваёй сям'і.

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма» ў Рассветаўскай школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па баскетболе. Для настрою ігракоў на спартыўны лад перад гульнёй усе жадаючыя прынялі ўдзел у вясёлых эстафетах. Праводзячы час разам з сябрамі за любімай спартыўнай гульнёй, удзельнікі зарадзіліся бадзёрасцю, аптымізмам і добрым настроем на ўсе выходныя!

згарнуць

16 снежня

16.12.2023
разгарнуць

У школе прайшла гадзіна зносін «Па дарозе будучыні». На мерапрыемстве навучэнцы пашырылі свае ўяўленні аб прафесіях, змесце і характары дзейнасці асобных спецыяльнасцей, азнаёміліся з патрабаваннямі прафесій да індывідуальных асаблівасцей чалавека. Гульнявыя формы на занятках садзейнічалі развіццю прафесійнай цікавасці, пашырыла ўяўленні аб свеце прафесій, дапамагла знайсці адказы на пытанні прафесійнага самавызначэння.

згарнуць

9 снежня

09.12.2023
разгарнуць

9 снежня, у шосты школьны дзень у Рассветаўскай школе прайшоў час карысных парадаў «Здароўе гэта прыгожа», якое наведалі навучэнцы малодшых класаў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пачулі шмат новай, карыснай інфармацыі аб захаванні здароўя, прынялі ўдзел у вясёлых інтэлектуальных гульнях і віктарынах, а таксама паглядзелі тэматычныя відэаролікі аб прапагандзе здаровага ладу жыцця.

9 снежня ў шосты школьны дзень у школе прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства - вясёлыя старты "Усе на старт". Мерапрыемства ўключала рухомыя эстафеты, у якіх каманды выяўлялі наймацнейшых. Кожная эстафета садзейнічала рознабаковаму фізічнаму развіццю, а ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу пазітыўных эмоцый і добрага праднавогодняга настрою.

згарнуць

2 снежня

02.12.2023
разгарнуць

2 снежня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося адкрыццё акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма". Надвор'е выдалася снежным, таму мерапрыемства прысвяцілі па-сапраўднаму зімоваму віду спорту - лыжным гонкам. Навучэнцы школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Лыжны старт". Юныя спартсмены праклалі лыжню на школьным стадыёне, а на спартыўнай пляцоўцы арганізавалі лыжную трасу з перашкодамі. Зімовыя пейзажы, снежнае надвор'е, дружнае каманд спрыялі ўзняццю спартыўнага духу і добраму настрою. У шосты школьны дзень прайшла гадзіна патрыятызму "Калі заўтра вайна...". Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні расказаў навучэнцам аб асаблівасцях функцыянавання сучаснай арміі Рэспублікі Беларусь. Таксама, надавалася ўвага гераічным подзвігам беларускага народа ў ваенныя гады. На мерапрыемстве хлопцы ўдзельнічалі ў віктарыне, выконвалі камандныя заданні, малявалі тэматычныя плакаты.

згарнуць

25 лістапада

25.11.2023
разгарнуць

25 лістапада ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" школе прайшла спартыўная эстафета "У краіне вясёлых мячоў". Для ўдзельнікаў спартыўнай сустрэчы былі арганізаваны цікавыя эстафеты рознай складанасці, для праяўлення лепшых фізічных якасцей. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню ў юных спарсменаў цікавасці да актыўнага правядзення вольнага часу.

У шосты школьны дзень навучэнцы наведалі круглы стол "Усё пачынаецца з сям'і", дзе абмеркавалі тэмы сямейных каштоўнасцей, традыцый беларускай сям'і і яе значнасці ў жыцці чалавека. Навучэнцы з цікавасцю выконвалі тэматычныя заданні, удзельнічалі ў творчых конкурсах, адгадвалі інтэлектуальныя і лагічныя задачы, разважалі і дзяліліся думкамі аб правілах шчаслівай сям'і, сямейных каштоўнасцях, ролі сям'і ў сучасным свеце.

згарнуць

18 лістапада

18.11.2023
разгарнуць

18 лістапада ў шосты дзень тыдня прайшла дзелавая гульня "Калейдаскоп прафесій". На мерапрыемстве навучэнцы пашырылі свае ўяўленні аб прафесіях, змесце і характары працы асобных спецыяльнасцей, пазнаёміліся з патрабаваннямі прафесій да індывідуальных здольнасцей і асаблівасцей чалавека. Дзелавая гульня садзейнічала развіццю прафесійнай цікавасці ў вучняў, пашырэнню ўяўленняў аб свеце прафесій, дапамагла знайсці адказы на пытанні па прафесійнаму самавызначэнню.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у школе было арганізавана спартыўнае мерапрыемства "Здаровым быць здорава". Камандам былі прапанаваны займальныя эстафеты з бегам, скачкамі, мячамі, абручамі, кеглямі. Усе ўдзеьнікі імкнуліся паказаць свае лепшыя спартыўныя якасці. Праведзенае спартыўнае свята згуртавала навучэнцаў, нікога не пакінула абыякавым. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя.

згарнуць

11 лістапада

11.11.2023
разгарнуць

11 лістапада ў межах акцыі “Міншчына спартовая. Восень» у ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшла камандная эстафета «Мы будучыя алімпійцы». Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства праявілі актыўнасць і спартыўны азарт, спаборнічаючы ў эстафетах і адчуваючы свае сілы ў розных конкурсах. У спартыўнай зале разгарнуліся сапраўдныя алімпійскія спаборніцтвы, дзе сяброўскае саперніцтва за першае месца, зрабіла мерапрыемства эмацыйным і насычаным на ўражанні.

У шосты школьны дзень у школе прайшла квэст-гульня "Мы здаровымі расцем". У цікавай форме квэста ўдзельнікі даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб здаровым ладзе жыцця. Выконваючы інтэлектуальныя і творчыя заданні, вырашаючы галаваломкі і разгадваючы загадкі, участкі прайшлі ўсе ўзроўні квэста. Мерапрыемства не толькі матывавала да вядзення здаровага ладу жыцця, але і садзейнічала згуртаванню хлопцаў падчас каманднай гульні.

згарнуць

4 лістапада

04.11.2023
разгарнуць

У шосты школьны дзень у школе прайшла інтэлектуальная гульня брэйн-рынг "Знатакі роднага краю". Удзельнікі адгадвалі загадкі, вырашалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні пра Беларусь, успаміналі герояў любімых беларускіх казак. У перапынках паміж конкурсамі гучалі вершы і песні на беларускай мове. Кожны ўдзельнік змог узяць удзел у спаборніцтвах і захаваць у сэрцы часцінку роднага краю. Шосты школьны дзень у школе традыцыйна звязаны з фізічнай актыўнасцю. Для вучняў была арганізавана конкурсная праграма "На спартыўнай хвалі". Мноства вясёлых конкурсаў, займальных эстафет, актыўных спаборніцтваў чакалі ўдзельнікаў праграмы. Рабяты сабраліся паспаборнічаць, зарадзіцца энергіяй і з карысцю правесці час у кампаніі сяброў.

згарнуць

28 кастрычніка

28.10.2023
разгарнуць

У шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства ў форме эстафеты меркаванняў "Добры настрой - залог поспеху". Вучні бралі ўдзел у інтэлектуальных конкурсах, гулялі ў рухомыя камандныя гульні, разгадвалі галаваломкі. Усе зарадзіліся добрым настроем. Спартыўны турнір "Шлях да рэкордаў" прайшоў у школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень". Мноства займальных спартыўных конкурсаў і эстафет чакалі хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемстве. Удзельнікі паспаборнічалі ў розных намінацыях, кожны дасягнуў новых рэкордаў.

згарнуць

21 кастрычніка

21.10.2023
разгарнуць

21 кастрычніка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у школе прайшоў турнір па шахматах і шашках. Удзельнікі спаборнічалі за сімвалічнае званне грасмайстра школы. Навучэнцы не адзін дзень удасканальвалі сваё майстэрства, каб паказаць добры вынік, бо шахматная гульня - гэтае спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, уменні пралічваць развіццё падзей. Таксама вучні прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай гульні "Аб прафесіях, важных, патрэбных, розных". Заданні, конкурсы, дыскусіі падчас мерапрыемстваў спрыялі профільнаму і прафесійнаму самавызначэнню падлеткаў, усведамленню важнасці працы ў жыцці чалавека, пазітыўным стаўленні да выбару прафесіі.

згарнуць

14 кастрычніка

14.10.2023
разгарнуць

У шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у школе прайшло спартыўнае свята "Планета спорта". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у спрытнасці, хуткасці, меткасці, лоўкасці. Цікавыя конкурсы і эстафеты зарадзілі ўдзельнікаў бадзерасцю і добрым настроем.

Навучэнцы наведалі квэст "AlkoStop". Гэта займальнае мерапыемства стала цудоўнай альтэрнатывай прывычным шэрым будням. Навучэнцы ў незвычайнай, творчай форме ў працэсе гульні атрымалі веды аб здаровым ладзе жыцця, шкодных звычках.

Цікава і прадуктыўна прайшлі заняткі ў STEM цэнтры школы. Аматары сучасных тэхналогій зноў сабраліся за любімай справай.

згарнуць

7 кастрычніка

07.10.2023
разгарнуць

7 кастрычніка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў квэст "Водныя багацці роднай зямлі". Вучні ў цікавай гульнявой форме бліжэй пазнаёміліся з вадаёмамі Беларусі.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўныя. Восень" у школе прайшоў фізкультурна-аздараўленчы занятак "Спрытныя, лоўкія, смелыя", які сабраў у школьнай спартыўнай зале аматараў фізічнай актыўнасці. Юныя спартсмены гулялі весела і шумна, удзельнічалі ў спартыўных конкурсах і эстафетах.

На занятках STEM-цэнтра навучэнцы стваралі ўласныя творчыя і тэхнічныя праекты па сваім любімым накірункам ў IT сферы. 

згарнуць

30 верасня

30.09.2023
разгарнуць

У шосты дзень тыдня ў Рассветаўскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя вывучэнню правілаў дарожнага руху. Інструктаж-прэзентацыя "Мы ўдзельнікі дарожнага руху" дапамагла вучням узгадаць асноўныя правілы бяспечных паводзін пешаходаў на дарозе. Падчас акцыі "Ведай ПДР" вучні падрыхтавалі тэматычныя буклеты аб правілах дарожнага руху і распаўсюджвалі сярод жыхароў пасёлка і вучняў школы. 

Умацаваць спартыўны дух і развіць фізічныя якасці змаглі ўдзельнікі спартландыі "Здаровым быць здорава", якая праходзіла ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень". Удзельнікам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі, праявіць усе свае фізічныя якасці. Спартландыя была вельмі энергічная. Па завяршэнні спартыўнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме, шосты школьны дзень прайшоў весела і прадуктыўна.

Аматары тэхнічнай творчасці змаглі наведаць дадатковыя заняткі ў школьным STEM-цэнтры. Кожны тыдзень тут збіраюцца юныя робататэхнікі, кантруктары, знаўцы нейрасетак, графічнага дызайну и прататыпіравання.

згарнуць

23 верасня

23.09.2023
разгарнуць

У шосты школьны дзень для вучняў старэйшых класаў прайшла квіз-гульня "Сям'я - апора шчасця". На мерапрыемстве навучэнцы паразважалі аб базавых сямейных каштоўнасцях, у гульневай форме пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі, абавязкамі членаў сям'і, выканалі мноства цікавых і творчых заданняў. Таксама, сённяшні дзень парадаваў аматараў актыўнага адпачынку, для юных спартсменаў у школе прайшла конкурсная праграма "Мы за спорт" у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень». Вясёлыя рухомыя гульні і эстафеты падарылі ўдзельнікам зарад бадзёрасці на ўвесь наступны дзень.

згарнуць

16 верасня

16.09.2023
разгарнуць

16 верасня ў Рассветаўскай сярэдняй школе для вучняў старэйшых класаў прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства ў форме дзелавой размовы "Мая прафесія - мая дарога ў будучыню". Вучні бліжэй пазнаёміліся з класіфікацыяй тыпаў прафесій, іх асаблівасцямі. Даведаліся, якія якасці неабходна развіваць для далейшага паспяховага прафесійнага станаўлення.

У шосты школьны дзень вучні прынялі ўдзел у восеньскім лёгкаатлетычным кросе, у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень." На мерапрыемстве юныя атлеты ўдзялілі ўвагу не толькі спорту, але и наступаючаму святу Дню народнага адзінства.

згарнуць

9 верасня

09.09.2023
разгарнуць

9 верасня ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" у Рассветаўскай школе прайшло спартыўнае свята "Гаворым здароўю - ТАК!". Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні малодшых класаў, якія ўдзельнічалі ў рухомых гульнях, эстафетах, спартыўных конкурсах. Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай актыўнасці. 

Вучні пачатковых класаў наведалі круглы стол "Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка". Удзельнікі даведаліся шмат карыснага аб здаровым ладзе жыцця, добрых звычках, рэжыме дня і здаровым харчаванні. Таксама прынялі ўдзел у розных інтэлектуальных конкурсах і віктарынах.

згарнуць

2 верасня

02.09.2023
разгарнуць

Другога верасня навучэнцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімволіка маёй краіны”, у ходзе якой падрабязней пазнаёміліся з сімваламі нашай дзяржавы. На занятку вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб гісторыі Беларусі, а таксама замацавалі свае атрыманыя веды пры дапамозе віктарыны. 

У школе дадзены старт праекту «Міншчына спартыўная. Восень». Навучэнцы прыйшлі ў школу, каб актыўна і цікава правесці час, а таксама прыняць удзел у спартыўных гульнях «Вясёлы мяч». Удзельнікам неабходна было праявіць усе свае фізічныя якасці. Мерапрыемства было вельмі энергічнае  і пасля завяршэння ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме.

згарнуць