ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Час памяці "Давайце ўспомнім пра вайну "

15.04.2024
разгарнуць

У рамках работы па грамадска-патрыятычнаму выхаванню і рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для навучэнцаў 7 класа прайшоў час памяці "Давайце ўспомнім пра вайну"

згарнуць

Гадзіна зносін "Патрыятызм катэгорыя вечная"

11.04.2024
разгарнуць

Для вучняў старэйшых класаў прайшло мерапрыемства ў форме вуснай гадзіны "Патрыятызм катэгорыя вечная". Мэта якога было выхоўваць у навучэнцаў патрыятызм і грамадзянскасць, пашыраць веды вучняў аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, развіваць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхоўваць павагу да нацыянальнай культуры, традыцый, звычаяў.

згарнуць

Сустрэча з намеснікам пракурора Клецкага раёна Ларычавым Я.Ю.

22.03.2024
разгарнуць

22 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках правядзення адзінага ўрока, прысветчанага дню памяць трагедыі вёскі Хатынь прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Гучаць званы Хатыні". Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Ларычаў Яраслаў Юр'евіч, намеснік пракурора Клецкага раёна. Яраслаў Юр'евіч расказаў навучэнцам пра вынікі расследавання Генеральнай пракуратуры крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і ў пасляваенны перыяд. Школьнікі яшчэ раз успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай Вайны, ўспомнілі пра цяжкі лёс і выпрабаванні жыхароў вёскі Хатынь. Важным этапам мерапрыемства стала правядзенне хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых. Навучэнцы зрабілі выснову, што з гісторыі трэба здабываць урокі. Яна папярэджвае будучыя пакаленні, што такія трагедыі не павінны здарацца на зямлі.

згарнуць

Урок-рэквіем "Памятаць, каб жыць"

18.03.2024
разгарнуць

Урок-рэквіем "Памятаць, каб жыць" прайшоў для навучэнцаў 7 класа ў рамках плана работы па ваенна-патрыятычным выхаванні

згарнуць

Адзіны ўрок, прысветчаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2024
разгарнуць

15 сакавіка ў ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшоў адзіны ўрок, прысветчаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэаролікаў, яны выконвалі цікавыя тэматычныя заданні, удзельнічалі ў віктарынах, складалі калажы. На мерапрыемтсвах класныя кіраўнікі падкрэслілі значнасць свята, нагадалі аб ролі Канстытуцыі, як галоўнага закона у жыцці нашай дзяржавы. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар і адказнасць перад самім сабой і грамадствам, таму кожны павінен навучэнцам дастойна несці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ведаці і сумленна выконваць законы сваёй краіны.

згарнуць

Тэматычны вугалок, прысветчаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

07.03.2024
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" быў аформлены тэматычны вугалок, прысветчаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Інфармацыя тэматычнага вугалка будзе абнаўляцца кожны месяц. 

згарнуць

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

29.02.2024
разгарнуць

У рамках работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцы старэйшых класаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

У суправаджэнні экскурсавода навучэнцы азнаёміліся з экспазіцыямі музея, прысвечанымі вялікаму подзвігу нашых суайчыннікаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Наведаўшы некалькі тэматычных залаў, навучэнцы ўбачылі сапраўдныя дакументы і лісты ваенных гадоў, экспазіцыі ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі навучэнцы на дакрануліся да той памяці, якую неабходна зберагчы для будучых пакаленняў.

IMG_20240229_125617_018IMG_20240229_125617_091IMG_20240229_125617_159IMG_20240229_125617_261IMG_20240229_125617_341IMG_20240229_125617_404IMG_20240229_125617_440IMG_20240229_125617_506

згарнуць

Урачыстая лінейка "Памяць пакаленняў у імя будучыні"

27.02.2024
разгарнуць

27 лютага ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні".

З уступным словам на лінейцы выступіў дырэктар школы Дубман Сяргей Леанідавіч, які нагадаў пра важнасць захоўвання гістарычнай памяці аб подвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны. Зрабіў акцэнт на неабходнасці выхоўваць ў маладога пакалення патрыятызм, удзячнасць людзям ваеннага часу і вялікую павагу да іх гераізму і мужнасці. Педагог-арганізатар школы правяла азнакамляльную прэзентацыю, дзе распавяла аб сутнасці Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" і запланаваных у рамках яго мерапрыемствах.

згарнуць

Спартыўнае свята ў гонар Дня абаронцаў Айчыны "А ну-ка хлопчыкі"

24.03.2024
разгарнуць

24 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята ў гонар Дня абаронцаў Айчыны "А ну-ка хлопчыкі". Актыўны ўдзел у спартыўных эстафетах і конкурсах прынялі не толькі навучэнцы, але і работнікі школы. Спартыўнае свята ўключала мноства цікавых заданняў, прысвечаных святу Дня абаронцаў Айчыны.

 

згарнуць

Спартыўнае свята "Здравія жадаем"

23.02.2024
разгарнуць

Спартыўнае свята "Здравія жадаем", прысветчанае Дню абаронцаў Айчыны, прайшло ў школе для самых актыўных, спартыўны і моцных! Для будучых абаронцаў сваёй Айчыны! У розных спартыўных конкурсах і эстафетах удзельнікі змаглі паказаць свае лепшыя фізічныя якасці, спрытнасць, моц, уменне быць зладжаннай камандай.

згарнуць

Ваенна-патрыятычная гульня "Абаронцы Айчыны"

23.03.2024
разгарнуць

Каманда школьнага ваенна-патрыятычнага клуба "Доблесць" прыняла ўдзел ў ваенна-спартыўнай гульні "Обаронцы Айчына", якая прайшла на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3". 

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства і членамі журы сталі Новік Віталь Мікалаевіч, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Клецкага раёна, Галавач Аляксандр Паўлавіч, старшыня Клецкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў".

Каманды спаборнічалі ў розных конкурсах: "Агляд строя і песні", "Да бою гатовы", "Хуткая дапамога", "Спартсмены", "Ваенная гісторыя", "Воінскія званні", "Выдатныя стралкі".

Каманда "Доблесць" паказала добрыя вынікі і ганарова прадставіла сваю ўстанову адукацыі.

 

згарнуць

“Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны»

22.02.2024
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 8 - 11 класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС) Начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Клецкага раёна Мінскай вобласці Яўген Уладзіміравіч Косін, азнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:  Інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся".

згарнуць

Круглы стол "Піянеры-героі Вялікай вайны"

21.02.2024
разгарнуць

Навучэнцы 5 класа наведалі круглы стол "Піянеры-героі Вялікай вайны", якое праводзілася ў рамках работы па ваенна-патрыятычнаму выхаванню. Вучні праглядзелі відэафільм і фотавыставу пра піянераў-герояў. Даведаліся пра драматычныя і трагічныя факты з іх жыцця. Навучэнцы зрабілі выснову, што мы павінны ганарыцца і помніць пра подзвіг піянераў-герояў таму, што мы змаглі перамагчы ў той вайне, дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці такіх людзей. Піянеры-героі - сапраўдны прыклад мужнасці і патрыятызму. Памяць пра іх свяшчэнная. 

згарнуць

Сустрэча з начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны.

19.02.2024
разгарнуць

У рамках акцыі ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" "Да абароны Айчыны гатовы!" для членаў школьнай пярвічкі БРСМ, членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць» прайшло мерапрыемства ў форме віртуальнай экскурсіі «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць. Знаёмства з ваеннымі навучальнымі ўстановамі РБ». Актуальнай інфармацыяй, цікавымі фактамі служачых падзяліўся Косач Яўген Віктаравіч начальнік групы тэрытарыяльнай абароны.

згарнуць