ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мэта і задачы школы

Мэта: стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў і метапрадметных  кампетэнцый навучэнцаў.

Задачы:

    1. Удасканальваць працу па забеспячэнні якасці ведаў вучняў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, па арганізацыі профільнага навучання,  фарміраваць тэхналагічныя кампетэнцыі ў навучэнцаў інжынернай групы, удасканальваць формы і метады работы з адоранымі і  высокаматываванымі навучэнцамі праз наладжванне на ўсіх прыступках адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па  падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару.

   2. Працягваць укараненне робататэхнікі, IT – тэхналогій у адукацыйную прастору школы, павышаць эфектыўнасць работы рэсурснага цэнтра, фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці.

  3. Забяспечваць метадычнае суправаджэнне асваення педагогамі зместу вучэбных  прадметаў, актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу праз фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў, рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў.

    4. Удасканальваць вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

    5. Працягнуць працу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз  прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

 

Метадычная праблема школы: павышаць якасць адукацыйнага працэсу праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства настаўніка.

Яшчэ ў гэтым раздзеле