Важным сродкам выхавання ў школе з'яўляюцца традыцыі, якія не толькі фарміруюць агульныя інтарэсы, надаюць пэўную трываласць жыццядзейнасці школы, але і надаюць школе тое асаблівае, непаўторнае, што адрознівае нашу школу ад іншых і тым самым гуртуе школьны калектыў, узбагачаючы яго жыццё. У нашай установе адукацыі склаліся багатыя традыцыі. Да іх можна аднесці як мерапрыемствы, якія праводзяцца штогод, так і сістэму адносін, якая склалася паміж настаўнікамі, вучнямі і бацькамі.
ДЗЕНЬ ВЕДАЎ
1 верасня - незвычайны дзень. Па вуліцы спяшаюцца да школы з букетамі кветак вучні. Па традыцыі ва ўсіх школах нашай Радзімы ў гэты дзень для першакласнікаў гучыць першы званок. Ён кліча за сабой у доўгае і займальнае падарожжа па краіне ведаў. Вялікае свята "Прывітанне, школа!", якое праводзіцца на вуліцы з удзелам усіх вучняў, настаўнікаў, бацькоў, выпускнікоў, гасцей традыцыйна праходзіць і ў нашай школе.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
1 кастрычніка - асаблівае свята, дзень павагі і шанавання пажылога чалавека. Традыцыйна ў гэты дзень вучнёўскі актыў віншуе са святам пажылых людзей пасёлка Рассвет. А на працягу года цімураўскі і валанцёрскі атрады аказваюць пасільную дапамогу падшэфным ветэранам педагагічнай працы.
ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА
Менавіта ў гэты дзень па-асабліваму адчуваюць сябе настаўнікі. Усведамляючы важнасць і стваральнасць сваей працы. Вучні віншуюць любімых настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы. Дораць восеньскі букет з музычных нумароў, танцаў, прыемных сюрпрызаў.
НАВОГОДНІ КАЛЕЙДАСКОП
Падрыхтоўка займае цэлы месяц. Гэта ўжо прадчуванне свята. У малодшых класах пачынае працаваць майстэрня Дзеда Мароза. Цацкі, якія змайструюць навучэнцы, пасля ўпрыгожваюць школьную ёлку і класныя пакоі. Сярод навучэнцаў сярэдняга звяна праводзіцца конкурс навагодніх плакатаў. Старэйшыя класы рыхтуюць навагоднія тэатралізаваныя вечарыны. Гэтае свята чакаюць як малодшыя, так і старшакласнікі.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ 8 САКАВІКА
Міжнародны жаночы дзень - дзень вясны, дзень кветак і ўсмешак. Вядома ж, у школе гэтае свята асабліва любім, бо асноўны настаўніцкі склад, як правіла, жанчыны. Акрамя таго, ёсць лішняя нагода наладзіць свята сваім мамам, бабулям, паказаць свае таленты.
ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Свята, прысвечанае Дню Перамогі, адно з самых важных дзён у годзе. Чым далей ад нас адыходзяць у гісторыю гады вайны, тым цяжэй данесці да новага пакалення, як дорага нашай краіне далася гэтая перамога. Дзеці павінны ведаць, праз якія жахі, разруху, пакуты, голад і смерць прайшлі іх бабулі і дзядулі, а для многіх ужо прабабулі і прадзядулі, дзень усенароднага гонару і ўсенароднага смутку. Дзень заканчэння страшнай, бязмерна жорсткай вайны. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашай радзімы, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.
АПОШНІ ЗВАНОК
Традыцыйнае свята школьнікаў, якія заканчваюць вучобу. Апошні званок падводзіць рысу, ставіць кропку ў шматгадовым навучальным марафоне са ўсімі яго ўрокамі і зменамі, кантрольнымі працамі і хатнімі заданнямі. Апошні званок — вялікае агульнашкольнае свята, якое адрасавана выпускнікам, настаўнікам і бацькам.