У рамках выканання плана па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж установай адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой на 2023/2024 навучальны год і ў рамках правядзення абласнога благачыннага фестываля-марафона “Крылы Ангела” у Рассветаўскай школе прайшла сустрэча навучэнцаў з настаяцелем храма Пакрова Прысвятой Багародзіцы г.Клецка Андрэем Аляксандравічам Гладкім.
Андрэй Аляксандравіч вельмі цікава распавёў навучэнцам пра надыхлдзячыя зімовыя святы, гісторыю іх паходжання, святочныя традыцыі, якія шмат гадоў аб’ядноўваюць людзей і натхняюць на добрыя справы і веру ў цуда.
Разам з пратаіерэем, навучэнцы паразважалі аб маральных якасцях сучаснай моладзі, абазначылі важнасць выхавання і развіцця асабістых духоўных якасцей. Удзельнікі мерапрыемтсва звярнулі ўвагу на тое, што асабліва важна ў перадсвяточны перыяд праяўляць міласэрднасць, клапаціцца аб акружаючых, рабіць добрыя справы.
згарнуць