Экскурсія ў Цэнтр бяспекі Клецкага РАНС
08.10.2024Навучэнцы 5-6 класаў Рассветаўскай сярэдняй школы наведалі Клецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клецкага РАНС правяла для школьнікаў пазнавальную экскурсію, падчас якой рабяты азнаёміліся з пажарна-выратавальнай тэхнікай і экіпіроўкай, успомнілі алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях. На экскурсіі навучэнцы ў цікавых, гульнявых формах яшчэ раз успомнілі аб важных правілах бяспекі. На памяць аб экскурсіі школьнікам уручылі тэматычныя буклеты і размалёўкі.