ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

20.04.2024

20 красавіка, у шосты навучальны дзень, у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбыўся круглы стол "Свет прафесій і ваша месца ў ім". Падчас выканання інтэлектуальных і творчых заданняў навучэнцы даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб сучасных прафесіях, іх асаблівасцях, патрабаваннях да спецыялістаў.

Спартыўная эстафета "Вясёлыя прафесіі" прайшла ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У спартзале для школьнікаў былі арганізаваны розныя спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, дзе кожны змог праявіць свае лепшыя фізічныя якасці. Навучэнцы спаборнічалі ў рухомых гульнях і парных спартыўных практыкаваннях. Мерапрыемства садзейнічала фізічнаму развіццю і матывавала на захапленне спортам.