ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Фестываль ідэй "Крок насустрач"

17.04.2024

У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін навучэнцы 11 класа наведалі выхаваўчае мерапрыемства ў форме фестываля ідэй "Крок насустрач". Навучэнцы азнаёміліся з магчымымі прычынамі ўзнікнення суіцыдальных намераванняў, навучыліся распазнаваць іх прыкметы, падрабязней пазнаёміліся з механізмам рэагіравання пры выяўленні такіх прыкмет. У гульневай форме школьнікі прапанавалі свае ідэі і падзяліліся меркаваннем на конт спосабаў дапамогі людзям, якія аказаліся ў складаных жыццёвых абставінах.