ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

13.04.2024

Шосты школьны дзень у "Рассветаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна" традыцыйна звязаны з фізічнай актыўнасцю. 13 красавіка ў межах акцыі “Міншчвга спартыўная. Вясна» прайшла спартыўная гульня «Раз, два, тры, чатыры, пяць - пачнем гуляць». На мерапрыемстве школьнікаў чакала шмат цікавых спартыўных спаборніцтваў і эстафет. Удзельнікі спаборнічалі ў розных намінацыях, кожная з іх устанаўлівала новыя рэкорды.

У шосты школьны дзень прайшла гульнявая праграма "Падарожжа ў краіну ЗЛЖ". На мерапрыемстве навучэнцы выконвалі цікавыя заданні на тэму здароўя і шкодных звычак. Склалі інтэрактыўны калаж на тэму здаровага ладу жыцця. Праглядзелі відэаролікі аб карысным харчаванні. Паўдзельнічалі ў віктарыне аб карысці спорту ў жыцці чалавека. У канцы мерапрыемства навучэнцы склалі сімвалічную карту "Краіны ЗЛЖ".

Аматары тэхнічнай творчасці наведалі заняткі па робататэхніцы ў школьным STEM цэнтры.