ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024

12 красавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Класныя кіраўнікі правялі мерапрыемствы з мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў і выхавання павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню космасу. У цікавых формах навучэнцы даведаліся аб працэсе развіцця вывучэння космасу, людзях, якія здзейснілі першыя палёты ў космас, навукоўцаў, якія праектавалі касмічныя спадарожнікі, ракеты і станцыі.