ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень маладога педагога "Метадычны квілт: укараненне крэатыўных педагагічных практык"

09.04.2024

9 красавіка на базе ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дзень маладога педагога "Метадычны квілт: укараненне крэатыўных педагагічных практык" у рамках XIII педагагічнага марафону кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Клецкага раёна "Педагог - якасць, даступнасць, развіццё". 

Гасцям школы была прадстаўлена Flash-прэзентацыя "Інжынерна-тэхнічная накіраванасць у школьнай адукацыі". Дырэктар школы Дубман С.Л. прадставіў увазе маладых педагогаў канцэпт-прэзентацыю, дзе расказаў аб напрамках дзейнасці школы і яе выніках. 

Госці школы пазнаёміліся з асаблівасцямі ўкаранення крэатыўных педагагічных практык у адукацыйны працэс, з сучаснымі формамі работы настаўнікаў Рассветаўскай школы падчас мерапрыемстваў:"Адытыўныя тэхналогіі і праектная дзейнасць у адукацыйным працэсе" (настаўнік грамадазнаўства В.В.Бабіч); "Тэхнічны апгрэйд у рабоце класнага кіраўніка" (педагог-псіхолаг Н.В.Эрашава); Інтэрактыўная гульня «БРПА - тэрыторыя дзяцінства» (педагог-арганізатар Г.С.Каляина); "Як графічны планшэт становіцца неад'емнай часткай урока гісторыі" (В.А.Бабіч настаўнік гісторыі); "Лічбавыя інструменты ў адукацыі: выкарыстанне Canva і Progress me для правядзення ўрокаў" (настаўнік англійскай мовы Я.А. Ярашэвіч).

Тэматычная сустрэча скончылася фінальным спітчам, дзе ў крэатыўнай форме квілта падводзіліся і абмяркоўваліся вынікі мерапрыемства. Маладыя педагогі дзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі, з дапамогай нейрасеці складалі партрэт сучаснага педагога.