ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

06.04.2024

6 красавіка у шосты школьны дзень, у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў круглы стол "Беларусь - краіна дружбы і нацыянальнай згоды". Мэтай мерапрыемства было патрыятычнае выхаванне. Навучэнцы праглядзелі і абмеркавалі відэаролік аб нашай Радзіме, прынялі ўдзел у віктарыне аб дасягненнях і вядомых людзях Беларусі. У інтэрактыўнай форме школьнікі стварылі партрэт беларускага народа, адлюстраваўшы яго якасці, гістарычныя традыцыі, нацыянальныя святы, мірныя і добрасуседскія адносіны. 

У школе прайшло спартыўнае свята "Толькі наперад!" у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна». У пачатку мерапрыемства для навучэнцаў былі праведзены спартыўныя эстафеты, дзе школьнікі маглі паспаборнічаць у хуткасці, спрыце, трапнасці. Добрым настроем юных спартоўцаў зарадзілі камандныя гульні. У канцы спартыўнага свята найбольш актыўныя ўдзельнікі, якія паказалі найлепшыя вынікі, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

У STEM-цэнтры навучэнцы зайаліся вывучэннем праграміравання, робататэхнікі і 3D-мадэліраванння.