ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемствы на канікулах 29 сакавіка

29.03.2024

29 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў круглы стол "Усё пачынаецца з сям'і". На мерапрыемстве навучэнцы ў гульнявых формах даведаліся аб значэнні сям'і ў сучасным свеце, узгадалі сямейныя традыцыі, паўдзельнічалі ў віктарыне, выканалі заданні анлайн-квеста. На занятках аб'яднання па інтарэсах "Адукацыйная робататэхніка" кожны з навучэнцаў працаваў над уласным праектам, дзе канструяваў робата-даследчыка з наборам датчыкаў. Вакацыі ў школе праходзяць цікава і з карысцю.