ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

30.03.2024

30 сакавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства, прысвечанае вывучэнню правілаў дарожнага руху. Інструкцыя-прэзентацыя "Мы - удзельнікі дарожнага руху" дапамагла школьнікам запомніць асноўныя правілы бяспечных паводзін пешаходаў на дарозе. Навучэнцы ўспомнілі аб правілах руху для пешаходаў, больш падрабязна пазнаёміліся з дарожнымі знакамі, выконвалі тэматычныя заданні на логіку, гулялі ў анлайн-віктарыну.

Умацаваць свой спартыўны дух і развіць фізічныя якасці змаглі ўдзельнікі спартыўнай эстафеты "Пасябруй са спортам", якая прайшла ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна". Удзельнікі павінны былі праявіць свае здольнасці і ўменні, паказаць усе свае фізічныя якасці. Спартыўныя эстафеты, гульні і конкурсы былі вельмі энергічныя. Па выніках спартыўнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме, шосты школьны дзень прайшоў весела і прадуктыўна.

Аматары тэхнічнай творчасці змаглі наведаць дадатковыя заняткі ў школьным STEM-цэнтры. Кожны тыдзень тут збіраюцца юныя робататэхнікі, кантруктары, знаўцы нейрасетак, графічнага дызайну и прататыпіравання.