ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемствы на канікулах 28 сакавіка

28.03.2024

28 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло краязнаўчае падарожжа "Запаведныя куткі Беларусі", дзе навучэнцы больш падрабязна пазнаёміліся з культурнымі, гістарычнымі і прыроднымі багаццямі нашай краіны. У час канікулаў школьнікі актыўна наведваюць заняткі аб'яднанняў па інтарэсах. Сёння навучэнцы канструявалі рабатызаваныя мадэлі для спаборніцтваў на хуткасць, а таксама, стваралі праект гульні-віктарына з дапамогай праграмавання ў асяроддзі Scratch.