ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемствы на канікулах 26 сакавіка

26.03.2024

26 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дзень рухомай гульні "Вясенні настрой". Школьнікі прынялі ўдзел у цікавых конкурсах, спартыўных эстафетах і рухомых гульнях, у парах і групах пагулялі ў спартыўныя гульні. На занятках аб'яднання па інтарэсах "Спаборніцкая робататэхніка" навучэнцы вывучалі спосабы канструявання робатызаваных мадэлей для спаборництва на хуткасць. На занятках аб'яднання па інтарэсах "Камп'ютарная графіка" навучэнцы стваралі графічныя выявы на вясеннюю тэму ў сучасным графічным анлайн-рэдактары.