ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Мерапрыемствы на канікулах 27 сакавіка

27.03.2024

27 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дыспут-разважанне "Што шкодзіць майму здароўю", дзе школьнікі выконвалі розныя інтэлектуальныя і творчыя заданні на тэму здаровага ладу жыцця і шкодных звычак. Навучэнцы, якія захапляюцца сучаснымі тэхналогіямі, наведалі заняткі аб'яднанняў па інтарэсах. На занятках па робататэхніцы школьнікі стваралі свае міні-мадэлі тэхнікі спецыяльнага назначэння з рабатызаваных набораў канструктараў. На занятках па графічным дызайне навучэнцы вучыліся ствараць тэматычныя стыкеры на тэму здаровага ладу жыцця.