ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Міншчына спартыўная.Вясна

23.03.2024

23 сакавіка спартыўны конкурс "Самы, самы..." прайшоў у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У спартзале для школьнікаў былі арганізаваны розныя спартыўныя конкурсы, эстафеты і спаборніцтвы, дзе кожны змог паказаць свае лепшыя фізічныя якасці. У канцы спартыўнага мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў дыплом "Самага-самага" ў розных намінацыях.