ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія на шклозавод "Нёман"

21.03.2024

Навучэнцы Рассветаўскай школы наведалі экскурсію на шклозавод "Нёман" у горадзе Бярозаўка Гродненскай вобласці. Завод вядзе сваю дзейнасць ужо амаль 140 год, сёння гэта адзін з папулярных аб'ектаў прамысловага турызму. Тут можна ўбачыць усе этапы працэса вытворчасці шкла і ўнікальныя экспанаты, датаваныя 1910 годам. Для навучэнцаў правялі экскурсію па экспазіцыях тэматычных залаў музея, а таксама пазнаёмілі з працэсам вытворчасці вырабаў з шкла.