ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з намеснікам пракурора Клецкага раёна Ларычавым Я.Ю.

22.03.2024

22 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" у рамках правядзення адзінага ўрока, прысветчанага дню памяць трагедыі вёскі Хатынь прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Гучаць званы Хатыні". Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Ларычаў Яраслаў Юр'евіч, намеснік пракурора Клецкага раёна. Яраслаў Юр'евіч расказаў навучэнцам пра вынікі расследавання Генеральнай пракуратуры крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ і ў пасляваенны перыяд. Школьнікі яшчэ раз успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай Вайны, ўспомнілі пра цяжкі лёс і выпрабаванні жыхароў вёскі Хатынь. Важным этапам мерапрыемства стала правядзенне хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых. Навучэнцы зрабілі выснову, што з гісторыі трэба здабываць урокі. Яна папярэджвае будучыя пакаленні, што такія трагедыі не павінны здарацца на зямлі.