ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў вёсцы Хатынь

22.03.2024

22 сакавіка ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў I–XI класаў прайшоў адзіны ўрок, прысветчаны трагедыі ў вёсцы Хатынь. Навучэнцы ўспомнілі пра страшную трагедыю, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, з дапамогай відэапрэзентацыі здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Важным момантам стала не толькі выкарыстанне літаратурных і музычных фрагментаў, якія нагадалі пра генацыд беларускага народа, але і правядзенне хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых. На мерапрыемствах навучэнцы яшчэ раз успомнілі пра трагічныя падзеі, якія суправаджалі лёс вёскі Хатынь і пераканаліся ў тым, что гэту памяць трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.