ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна 5-7 класы

20.03.2024

20 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 5-7 класаў прайшоў час цікавых паведамленняў "Наш агульны дом - Зямля". На мерапрыемстве навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі паркамі, біясфернымі запаведнікамі, рэспубліканскімі заказнікамі. Паразважалі аб іх значнасці для краіны і яе людзей. Навучэнцы прааналізавалі асноўныя правілы жыцця людзей для захоўвання чысціні прыроды, прывялі прыклады мер па падтрыманню экалогіі. Замацавалі веды школьнікі, прыняўшы ўдзел у настольнай гульні, дзе разважалі над тэматычнымі пытаннямі і выконвалі цікавыя заданні.