ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Медыаўрок "Падводныя камяні ў жыцці падлетка"

19.03.2024

У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін у школе прайшоў медыяурок "Падводныя камяні ў жыцці падлетка", які наведалі навучэнцы старэйшых класаў. Школьнікі больш падрабязна пазнаёміліся з узроставымі асаблівасцямі псіхалогіі падлеткаў. Прааналізавалі магчымыя цяжкасці ў розных сферах жыцця ў дадзеным узросце. Знаходзілі выхад са складаных сітуацый у ходзе ролевай гульні. Сфармулявалі "Правілы шчаслівага жыцця", выкарыстоўваючы інфармацыйныя карткі. Разгледзелі матывацыйныя лістоўкі і кожны абраў для сябе жыццесцвярджальны дэвіз.