ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ганаровая грамата ад Клецкага райвыканкама

18.03.2024

На раённым свяце працы "Толькі працай слаўны чалавек" ушаноўвалі работнікаў усіх галін народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы Клецкага раёна. Лепшых у сваёй справе па традыцыі запрасілі ў галоўную залу Раённага Цэнтра Культуры, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды і выказаць падзяку за працу і любоў да прафесіі. Калектыў ДУА "Рассветаўская сярэдня школа Клецкага раёна" апынуўся ў ліку лепшых. Старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта Карловіч Юрый Пятровіч уручыў ганаровую грамату дырэктару ўстановы адукацыі, Дубману Сяргею Леанідавічу. Калектыў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" вызначаны пераможцам сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, па выніках работы за 2023 год.