ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Шосты школьны дзень

09.03.2024

9 сакавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята "Мы са спортам сябруем" у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у спрытнасці, хуткасці, меткасці, лоўкасці. Цікавыя конкурсы і эстафеты зарадзілі ўдзельнікаў бадзерасцю і добрым настроем.

У шосты школьны дзень з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання асабістай адказнасці за захаванне свайго здароўя для навучэнцаў школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў форме дзелавой гульні "Галоўныя запаведзі ЗЛЖ". У ходзе мерапрыемства школьнікі ўспомнілі асноўныя правілы ЗЛЖ: рэжым дня, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, карысць спорту, адмова ад шкодных звычак, прафілактыка інфекцый.