ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Святочны канцэрт да 8 сакавіка

07.03.2024

Напярэдадні першага вяснавога свята ва ўстанове адукацыі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню 8 Сакавіка.

У гэтае свята прысутныя маці, бабулі, педагогі атрымалі незвычайны вясновы букет, які складаўся з песень, танцаў і слоў віншаванняў вучняў школы!

Усе навучэнцы ад малога да вялікага ў гэты дзень імкнуліся падарыць сваю радасць, падзяку і дабрыню. Актавая зала школы была напоўнена атмасферай вясновага настрою, усмешкамі і радасцю гледачоў.