ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Міншчына спартыўная. Вясна

02.03.2024

2 сакавіка ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося адкрыццё акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна". У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў школы прайшла спартыўная эстафета "У рэжыме спорту". Надвор'е выдалася па-сапраўднаму вясноваму, што настроіла юных аматараў спорту на актыўны ўдзел у эстафетах і конкурсах. На свежым паветры навучэнцы паспаборнічалі ў рухомых гульнях, камандных эстафетах, актыўных конкурсах, парных спартыўных практыкаваннях.