ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

29.02.2024

У рамках работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцы старэйшых класаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

У суправаджэнні экскурсавода навучэнцы азнаёміліся з экспазіцыямі музея, прысвечанымі вялікаму подзвігу нашых суайчыннікаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Наведаўшы некалькі тэматычных залаў, навучэнцы ўбачылі сапраўдныя дакументы і лісты ваенных гадоў, экспазіцыі ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі навучэнцы на дакрануліся да той памяці, якую неабходна зберагчы для будучых пакаленняў.