ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень нулявога траўматызма

18.02.2024

З 12 па 18 лютага ў рамках Тыдня нулявога траўматызма ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" быў праведзены запланавы інструктаж па ахове працы з работнікамі з растлумачэннем іх абавязкаў па выкананні ўстаноўленых патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыі.
Таксама былі праведзены маніторынгі па:
• захаванню работнікамі правіл, норм і інструкцый па ахове працы;
• стане кабінетаў павышанай небяспекі, спартыўнай залы і бытавых памяшканняў;
• спраўнасці і адпаведнасці навучальнага абсталявання патрабаванням аховы працы;

• забеспячэнню работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны;
• выкананню дысцыпліны і бяспекі вытворчай дзейнасці праз узмацненне ролі грамадскіх інспектараў у стварэнні бяспечных умоў працы.

У рамках тыдня былі праведзены прафілактычныя гутаркі з тэхнічнымі работнікамі па "Канцэпцыі "нулявога траўматызму" ў сферы аховы працы", і інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі з навучэнцамі па пытаннях бяспекі ўласнага жыцця і жыцця іншых людзей (прагляд навучэнцамі відэаролікаў на класных гадзінах).