ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка "Памяць пакаленняў у імя будучыні"

27.02.2024

27 лютага ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні".

З уступным словам на лінейцы выступіў дырэктар школы Дубман Сяргей Леанідавіч, які нагадаў пра важнасць захоўвання гістарычнай памяці аб подвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны. Зрабіў акцэнт на неабходнасці выхоўваць ў маладога пакалення патрыятызм, удзячнасць людзям ваеннага часу і вялікую павагу да іх гераізму і мужнасці. Педагог-арганізатар школы правяла азнакамляльную прэзентацыю, дзе распавяла аб сутнасці Усебеларускага патрыятычнага праекта "Памяць пакаленняў у імя будучыні" і запланаваных у рамках яго мерапрыемствах.