ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Ваенна-патрыятычная гульня "Абаронцы Айчыны"

23.02.2024

Каманда школьнага ваенна-патрыятычнага клуба "Доблесць" прыняла ўдзел ў ваенна-спартыўнай гульні "Обаронцы Айчына", якая прайшла на базе ДУА "Клецкая сярэдняя школа №3". 

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства і членамі журы сталі Новік Віталь Мікалаевіч, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Клецкага раёна, Галавач Аляксандр Паўлавіч, старшыня Клецкай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз афіцэраў".

Каманды спаборнічалі ў розных конкурсах: "Агляд строя і песні", "Да бою гатовы", "Хуткая дапамога", "Спартсмены", "Ваенная гісторыя", "Воінскія званні", "Выдатныя стралкі".

Каманда "Доблесць" паказала добрыя вынікі і ганарова прадставіла сваю ўстанову адукацыі.