ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Размаўляй па-беларуску"

21.02.2024

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў школе прайшла акцыя "Размаўляй па-беларуску". 

Удзельнікі акцыі распрацавалі тэматычныя лістокі, яркія стыкеры, закладкі для кніг, якія адлюстроўвалі любоў да роднай беларускай мовы. Навучэнцы і настаўнікі маглі атрымаць іх у падарунак, прыняўшы ўдзел у міні-віктарыне на веданне роднай мовы. Дзякуючы арганізатарам акцыі, школьныя перапынкі сёння праходзілі цікава і пазнавальна, пад дэвізам "Размаўляй па-беларуску"