ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Справаздачна-выбарны сход прафсаюзнага камітэта

20.02.2024

20 лютага ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў справаздачна-выбарны сход прафсаюзнага камітэта. Старшыня прафсаюзнага камітэта Рассветаўскай сярэдняй школы, Карсюк Алена Паўлаўна, выступіла з дакладам аб праведзенай рабоце і яе выніках. Старшыня падрабязна расказала пра асаблівасці арганізацыі прафсаюзнай работы ва ўстанове, яе прыярытэтных напрамках, вырашаемых пытаннях, таксама, прадставіла справаздачу па размеркаванні прафсаюзных сродкаў і намечаны мэты і задачы на будучы год. Аднагалосным рашэннем калектыва былі абраныя кандыдатуры прафсаюзнага лідэра і яго намесніка, а таксама грамадскага інспектара і рэвізійнай камісіі. Працу прафсаюза высока ацанілі кіраўніцтва і калектыў школы. За плённую працу Алену Паўлаўну ўзнагародзілі граматай федэрацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.