ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віртуальнае падарожжа "Прафесіі 21 стагоддзя"

17.02.2024

17 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло мерапрыемства ў форме віртуальнага падарожжа "Прафесіі 21 стагоддзя". Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне на тэму свету прафесій, прагледзелі відэа-падборку аб сучасных прафесіях. У гульнявой форме абмяркоўвалі розныя сітуацыі, звязаныя з выбарам прафесіі і складалі калаж аб самых запатрабаваных прафесіях будучыні. Мерапрыемства дапамагло навучэнцам лепш арыентавацца ў свеце прафесій, садзейнічала фарміраванню адказнага выбару свайго будучага прафесійнага шляху.