ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншаванне воіна-інтэрнацыяналіста

15.02.2024

У дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў навучэнцы Рассветаўскай сярэдняй школы наведалі ўдзельніка баявых дзеянняў у Афганістане - Мялешку Сяргея Уладзіміравіча. Члены школьнай піянерскай дружыны і ваенна-патрыятычнага клуба "Доблесць" павіншавалі Сяргея Уладзіміравіча, падзякавалі за прыклад доблесці і адвагі, які ён падае маладому пакаленню.