ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віртуальнае падарожжа "Турыстычны атлас Беларусі"

14.02.2024

14 лютага ў рамках месяца адукацыйнага турызму для навучэнцаў 5-6 класаў Рассветаўскай сярэдняй школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства ў форме віртуальнага падарожжа "Турыстычны атлас Беларусі".

Навучэнцы праглядзелі флэш-прэзентацыю, дзе азнаёміліся з асаблівасцямі развіцця галіны турызма ў нашай краіне, яго відамі і асаблівасцямі арганізацыі. У гульневай форме даведаліся пра цікавыя і знакамітыя мясціны Беларусі. Пазнаёміліся з афіцыйным сайтам Нацыянальнага агенства па турызму Беларусі, дзе прагляделі цікавыя відэаролікі аб турыстычнай сферы нашай краіны. Напрыканцы навучэнцы паўдзельнікчалі ў пазнавальнай віктарыне, паказалі сваю эрудыцыю і веды аб турыстычных аб'ектах нашай радзімы.