ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Сустрэча з Захаравым С.І.

12.02.2024

Урок мужнасці "Рэха Афганскай вайны" прайшоў для навучэнцаў Рассветаўскай сярэдняй школы.

Гнаровым госцем стаў Захараў Сяргей Іванавіч, старшыня РА ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Навучэнцы з вялікай увагай слухалі расказы чалавека, які прайшоў выпрабаванне вайной. Сяргей Іванавіч расказаў аб службе і ваенных аперацыях падчас нясення воінскага абавязку, подзвігах салдат Клятчыны і жыцці пасля вяртання на Радзіму.