ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гадзіна спорта "Мы выбіраем здароўе!"

10.02.2024

Традыцыйна ў шосты школьны дзень навучэнцы ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" сабраліся ў спартыўнай зале для ўдзелу ў акцыі "Міншчына спортыўная. Зіма". 10 лютага для школьнікаў прайшла гадзіна спорта "Мы выбіраем здароўе!". Спартыўная праграма ўключала ў сябе разнастайныя рухомыя гульні, актыўныя спаборніцтвы, вясёлыя эстафеты. На мерапрыемстве гарманічна зліліся актыўная спартыўная дзейнасць і інтэлектуальнае развіццё, бо ўдзельнікі змаглі не толькі патрэніраваць свае фізічныя здольнасці, але і бліснуць эрудыцыяй, удзельнічаючы ў інтэлектуальным спаборніцтве аб здаровым ладзе жыцця.