ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урачыстая лінейка да Дню памяці юнага героя-антыфашыста "Успомніць усіх

08.02.2024

У рамках акцыі ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" "Да абароны Айчыны гатовы!" ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню памяці юнага героя-антыфашыста, "Успомніць усіх".
Гэта дань памяці дзецям вайны, тым дзецям, чыё дзяцінства спальвалі, расстрэльвалі, забівалі. Піянеры, трымаючы ў руках партрэты герояў, успомнілі паіменна тых, чыё юнацтва апалена самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайной, чыё дзяцінства, якое выпала на 1941-1945 гады, не адбылося. Сябры школьнай пяршоўкі ГА «БРСМ» з вялікім гонарам чыталі вершы, прысвечаныя юным героям.
Удзельнікі ўшанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання.
Вечна будзе жыць у нашых сэрцах памяць аб юных героях, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і шчасце людзей.