ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Навучальная гульня "Дзеці і закон"

06.02.2024

У рамках прафілактычнай акцыі "Сябруем з законам" для вучняў пачатковых класаў прайшла навучальная гульня "Дзеці і закон". Падчас гульні навучэнцы змаглі абагульніць і замацаваць свае веды на тэму правоў і абавязкаў дзіцяці. Удзельнікі гульні разглядалі і абмяркоўвалі змест інфармацыйных плакатаў на тэму заканадаўства, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі аб правах дзяцей і законах нашай краіны. Навучэнцы пазнаёміліся з наступствамі правапарушэнняў і  разгледзелі, якія віды адказнасці існуюць для непаўналетніх.