ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Беларусь турыстычная"

07.02.2024

У рамках месяца адукацыйнага турызму для навучэнцаў 7-8 класаў Рассветаўскай сярэдняй школы прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Беларусь турыстычная". Навучэнцы паўдзельнікалі ў  інтэрактыўнай гульні, дзе праверылі свае веды аб славутых месцах нашай краіны. Тэматычныя відэаэкскурсіі, якія праглядзелі удзельнікі мерапрыемства, дапамаглі больш яскрава ўявіць прыгажосць гістарычных і прыродных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню зацікаўленасці ў вывучэнні турыстычнага сектара эканомікі нашай краіны, матывавала наведаць знакамітыя месцы Беларусі і бліжэй пазнаёміцца з іх гісторыяй.