ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я"

03.02.2024

3 лютага ў шосты школьны дзень у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло спартыўнае свята "Мама, тата, я - спартыўная сям'я". Бацькі разам з навучэнцамі спаборнічалі на хуткасць, трапнасць, дэманстравалі ўменне працаваць у камандзе. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў спартыўнай гульні. Мерапрыемства прайшло весела, актыўна і, галоўнае, з карысцю для здароўя!