ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Урок памяці "Юныя героі Беларусі"

03.02.2024

3 лютага ў шосты школьны дзень у ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў урок памяці "Юныя героі Беларусі". Кіраўнік па патрыятычнаму выхаванню правёў для вучняў флэш прэзентацыю аб подзвігах юных герояў, якія праявілі адвагу і доблесць у час Вялікай айчыннай вайны. Удзельнікаў мерапрыемства вельмі ўразіў аповед пра адвагу рабят ваеннага часу, іх любоў да радзімы і імкненне абараніць сваю айчыну.