ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вечар сустрэчы выпускнікоў

04.02.2024

"Вечар школьных сяброў" адчыніў дзверы для гасцей Рассветаўскай сярэдняй школы. Выдатная падзея аб'яднала некалькі пакаленняў радасцю сустрэчы ў школьным доме. Для нашых гасцей адбыўся святочны канцэрт. Шмат цёплых слоў і пажаданняў, добрыя ўспаміны, шчырыя ўсмешкі падарылі цудоўны настрой, а класы і парты зноў сустрэлі сваіх былых вучняў. Праз шмат дзесяцігоддзяў школа жыве і заўсёды рада бачыць сваіх выпускнікоў!