ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафесійная арыентацыя

02.02.2024

Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у сусрэчы з празстаўнікамі ўстано вышэйшай адукацыі ў межах прафесійнай арыентацыі. Прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі прэзентацыю аб дзейнасці ўстановы адукацыі, давялі інфармацыю аб факультэтах і кафедрах, паяснілі асаблівасці ўступнай кампаніі. 

Прадстаўнік Беларуская дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў распавяла аб асаблівасцях атрымання адукацыі на розных факультэтах установы адукацыі. Падрабязна расказала аб навучанні на розных кафедрах, уступнай кампаніі, магчымасцях навуковай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. 

Навучэнцы атрымалі інфармацыйныя лісты з кароткай інфармацыяй і кантактамі ўстаноў. Удзельнікі сустрэчы змаглі атрымаць адказы на ўсе пытанні наконт прафесійнай арыентацыі, якія іх цікавілі.

Таксама, для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла анлайн сустрэча на тэму прафесійнай арыентацыі з Навапольскім дзяржаўным агра-эканамічным коледжам.