ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне кіраўнікоў школьных ВМА "Пульс"

31.01.2024

На базе ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" адбылося раённае вучэбна-метадычнае аб'яднанне для кіраўнікоў школьных вучэбна-метадычных аб'яднанняў "Пульс".

У рамках тэмы "Сучасныя падыходы ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі" Дубман С.Л., дырэктар установы адукацыі, прадставіў увазе прысутных педагогаў дэталёвую канцэпт-прэзентацыю. Навучэнцы ўстановы прэзентавалі FLASH-экспазіцыю "Інжынерна-тэхнічная накіраванасць у школьнай адукацыі".

Педагогі раёна, кіраўнікі школьных вучэбна-метадычных аб'яднанняў, пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі і формамі работы педагогаў Рассветаўскай школы ў ходзе мерапрыемстваў: "Адытыўныя тэхналогіі і праектная дзейнасць у адукацыйным працэсе" (настаўнік гісторыі Бабіч У.У.), "Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай арыентацыі навучэнцаў" (настаўнік працоўнага навучання Эрашава Н.У.), "Як графічны планшэт становіцца неад'емнай часткай урока гісторыі?" (настаўнік гісторыі Бабіч В.А.), "Нейрасеткі ў дапамогу настаўніку: новыя магчымасці для навучання" (настаўнік англійскай мовы Ярашэвіч Л.А.), "БРПА-тэрыторыя дзяцінства"-інтэрактыўная гульня (педагог-арганізатар Каляіна Г.С. )