ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Круглы стол "Заахвочванне і пакаранне ў сям'і"

27.01.2024

27 студзеня ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны тэме сям'і. Для навучэнцаў школы прайшло мерапрыемства аб стылях сямейнага выхавання "Заахвочванне і пакаранне". Навучэнцы даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб асаблівасцях працэсу выхавання, сямейных каштоўнасцях, ролях кожнага члена сям'і. Цікавыя гульнявыя формы працы спрыялі асэнсаванню тэмы. Дзеці засвоілі інфармацыю аб значэнні сям'і ў сучасным свеце, яе функцыях.