ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

25.01.2024

27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У гэты дзень увесь цывілізаваны свет схіляе галаву перад ахвярамі варварскіх акцый нацыстаў, якія сталі трагічным пралогам Халакоста. Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста, правялі класныя кіраўнікі для навучэнцаў старэйшых класаў. Яны распавялі пра ролю, значэнне, месца дадзеных падзей, і іх на гісторыю чалавецтва. Успаміны пра Халакост яшчэ раз нагадалі навучэнцам, якім коштам дасталася Перамога, што давялося перажыць людзям таго часу. Трагічныя падзеі тых гадоў заўсёды павінны нагадваць людзям пра тое зло, якое нясе вайна.